- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоў- ную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магі- лёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь монсіньёр Кшыштаф Сэрока і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Бела- русі ксёндз канонік Юрый Ясевіч. Біскуп Касабуцкі, які прамовіў гамілію, заўважыў, што свята Хросту Пана - гэта свята ўсіх, хто быў ахрышча- ны і заахвоціў, па магчымасці, успомніць дзень і месца, у якім кожны з нас стаў дзіцем Божым праз сакрамэнт хросту