- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звычайна Тры Каралі адзначаліся 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў - Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджа-наму Езусу Хрыстусу дары - золата, ладан і міру. Традыцыйна лічыцца, што Мельхіёр быў старцам і каралём Аравіі, Бальтазар - сярэдніх гадоў і царом Эфіопіі, Каспар - юнаком і каралём Тарса. У беларускіх вёсках у гэты дзень хадзілі па дварах і віншавалі гаспадароў. Вось і ў Строчыцах свята праходзіла па такім жа старажытным сцэнарыі - яшчэ і з прадстаўленнем лялечнага тэатра "Батлейка" і майстар-класамі. Публіцы ўсё спадабалася. Супрацоўнікі музея-скансена - людзі творчыя і ўмеюць далучаць гледачоў да дзейства. Яны хутка навучылі прысутных разам спяваць, танчыць і вадзіць карагод. Гаспадарамі свята адчулі сябе не толькі Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, але і ўсе госці.