be
pdf

Наша слова.pdf 156 / 2024

18 снежня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў VІ адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую. Дадзены конкурс ладзіцца ў шосты раз, упершыню ён прайшоў у 2014 годзе, і па-ранейшаму прыцягвае ўвагу аматараў літаратурнай творчасці, садзейнічае раскрыццю новых талентаў, падтрымлівае і заахвочвае паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 10 літаратараў у жанрах: “Паэзія”, “Проза”, “Драматургія”. Усе творы, якія паступілі на конкурс, выдадзены асобным зборнікам, яго можна было набыць тут жа. Ацэньвала паступіўшыя творы журы ў складзе: Арцём Мартынаў, дырэктар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Алена Быстрыцкая - намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы і Станіслаў Суднік - рэдактар лідскага літаратурнага альманаха “Ад лідскіх муроў”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-12-26
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org