- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 студзеня на сцэне Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых дзеячаў творчай сферы рэгіёна. Прэміі імя А.І. Дубко Гарадзенскага аблвыканкама "За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтвы" ўручаны 13 прадстаўнікам вобласці. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнік рэгіёна Уладзімір Каранік і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гарадзенскай вобласці Юры Караев. Адзначым, што за час існавання прэміі за дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва яе лаўрэатамі сталі 333 клубныя і музейныя працаўнікі, народныя майстры, пісьменнікі, бібліятэкары, музыкі, выкладчыкі, рэжысёры, артысты, Журналісты, якія прапагандуюць культуру, мастацкія кіраўнікі народных і ўзорных калектываў. Не засталіся без узнагародаў і лідзяне. Валянціна Генрыкаўна Сільвановіч, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці", стала пераможцай штогадовага абласнога конкурса імя А.І. Дубко за "Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва" ў намінацыі "Народны майстар года"! У намінацыі “Журналіст года” прэмія ўручана Капцэвіч Вользе, начальніку аддзела аператыўнай інфармацыі ДУ “ЛідаМедыяКампанія”.