be
pdf

Наша Слова.pdf 10 / 2022

Свята рамеснікаў традыцыйна праходзіць у першыя вясновыя дні. Сёлета больш за сотню майстроў народных промыслаў прадставілі свае вырабы з самых розных матэрыялаў. Ганаровае месца на кірмашы заняла разьба па дрэве. Менавіта гэтаму віду рамяства была прысвечана цырымонія пасвячэння маладога майстра ў гільдыю рамеснікаў. Як вызначылі арганізатары свята, з гэтага года кожны кірмаш будзе мець свой кірунак. Напрыклад, сёлета пад увагай вырабы з драўніны, у наступным годзе можа быць саломка ці кераміка. Адпаведна ім будуць праходзіць абрады пасвячэння ў майстры. Такі фармат ладзіўся ўпершыню. А самому кірмашу "Казюкі" ў Гародні больш за 20 гадоў. Як падкрэсліў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гарадзенскага гарвыканкама Аляксандр Каваленка, свята мае асаблівае значэнне, бо аб'ядноўвае ўсіх, хто захоўвае і працягвае старажытныя рамёствы. Ён зазначыў, што сёлета на кірмаш прыехала больш за сто рамеснікаў. Трэба сказаць, што само свята праводзіцца ў гонар ахоўніка рамеснікаў Святога Казіміра, прадстаўніка дынастыі Ягелонаў, які жыў яшчэ ў ХV стагоддзі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-03-09
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org