- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля — беларускі жывапісец-пэйзажыст. Разьвіваў традыцыю лірычнага пэйзажа канца 19 стагодзьдзя. Нарадзіўся 29 лютага 1872 году ў вёсцы Крынкі пад Бялынавічамі. Па паходжаньні — беларус. Бацька быў арандатарам, служыў у Дняпроўскім параходзтве. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў Кіеве ў малявальнай школе Мікалая Мурашкі (1885—1889), пасьля ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, скульптуры і дойлідзтва ў Іларыёна Пранішнікава, Сяргея Каровіна, Мікалая Неўрава, Васіля Паленава (1889—1896). Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе правёў восем плённых гадоў, шмат працуючы і выязджаючы на выставы ў Санкт-Пецярбург, Маскву і Заходнюю Эўропу.