- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
115 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Кандрат Крапіва, сапр.: Кандрат Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі р-н — 7 студзеня 1991, Менск), беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 атрымаўмесца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Меншчыне.