- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Барысавіч КАРПАЎ (26 лютага 1912, г. Хвалынск, цяпер Саратаўская вобласць Расіі — 6 жніўня 1977), беларускі пісьменнік, крытык. Нарадзіўся ў сям’і зем-скага лекара. У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў ра-зам з маці на Гомельшчыну ў вёску Елча (цяпер Брагінскі р-н). З 1929 г. працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэ-чыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. Скончыў завочна Менс-кі педагагічны інстытут (1941). У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намес-нікам камандзіра спецгрупы Менскага абкама КПБ, стар-шым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Мен-ска выкладаў мову і літарату-ру, загадваў навучальнай част-кай сярэдняй школы № 42, пра-цаваў у газеце «Советская Бе-лоруссия», у 1945 г. быў адказ-ным сакратаром газеты «Літа-ратура і мастацтва», у 1947—1960 г. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часо-пісе «Полымя». Сябар СП СССР (з 1946).