- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З юбілеем, Лідзія Сымонаўна Лідзія Сымонаўна. (Сямёнаўна) Савік (нар. 1 сакавіка 1936, в. Камуна Любанскага р-на Слуцкай акругі, цяпер Менская вобл.) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1977). Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Бацькі Адам Васілевіч і Алена Піліпаўна Адзярыхі, разам з Эмануілам Модзіным, Цімафеем Смірновым і інш., былі арганізатарамі камуны (в. Камуна) на Мар’інскім балоце над р. Арэсай. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт загінуўу 1941 г. пад Масквой. Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай і Ірынай, знаходзілася ў партызанскім атрадзе «Камсамолец» брыгады імя Панамарэнкі, была сувязной, потым — у гаспадарчым звязе. Пасля вызвалення Беларусі жылі ў Любані. Потым, у сувязі з пераводам айчыма Сымона Шыкунова па працы і пераездам сям'і,Ліда жыла ў Барысаве, Заслаўі, Дзяржынску.