- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя еўрапейскай культуры ведае выпадкі, калі за права назваць выдатнага пісьменніка сваім земляком вяліся і вядуцца гарачыя спрэчкі. Гэта датычыцца і месца нараджэння выдатнага паэта-рамантыка XIX ст. Адама Міц-кевіча. Адны называюць Наваградак на Гарадзеншчыне, другія - Завоссе, што ў Баранавіцкім раёне, трэція прытрымліваюцца версіі, што Адам Міцкевіч нарадзіўся ў карчме па дарозе з Завосся ў Наваградак. Усё ж большасць навукоўцаў лічыць, што геніяльны паэт нарадзіўся ў Завоссі 24 снежня 1798 г.