- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы незалежны тэлеканал у Беларусі "Белсат" адзначае сваё 5-годдзе. Канал быў задуманы Таварыствам беларускай мовы падчас распрацоўкі Стратэгіі развіцця беларускай мовы. Рэалізаваць ідэю непасрэдна ў Беларусі на той момант, ды і на сёння, было практычна немагчыма, таму ідэя была перанесена на тэрыторыю Польшчы. Трансляцыя канала пачалася з Варшавы 10 снежня ў 2007-м годзе, у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 года. Трасляваць неза-лежную інфармацыю, а таксама аб'яднаць вакол сябе цікавых і значных асобаў Беларусі - такая задача стаяла перад Белсатам, кажа кіраўнік рэдакцыі інфарацыйных праграм тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі.