- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радзім Гарэцкі з’яўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, дзяржаўнымі прэміямі СССР, БССР, Расейскай АН. Навуковыя працы прысвечаныя тэктоніцы і геадынаміцы платформаў, уключаючы тэрыторыю захаду Ўсходне-Еўрапейскага кратона і Беларусі, геалогіі карысных выкапняў. Удзельнічаў у складанні шматлікіх тэктанічных мапаў у якасці галоўнага рэдактара ці аўтара. Р. Гарэцкі з’яўляецца аўтарам 500 навуковых прац. Надрукаваў шэраг твораў, прысвечаных нацыяна-льнаму адраджэнню Беларусі.