- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы, удзельнікі канферэнцыі, канстатуем, што ў нашай краіне склалася недапушчальная сітуацыя з ужываннем дзяржаўнай беларускай мовы - нацыянальнай мовы беларускага народа - ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. У прыватнасці, адсутнічае сістэма бесперапыннай адукацыі на беларускай мове, пачынаючы з дашкольнага выхавання і заканчваючы вышэйшай і паслядыпломнай адукацыяй. Больш за тое, адбываецца далейшае скарачэнне колькасці навучальных устаноў, групаў, класаў, плыняў на беларускай мове. Сённяшняя колькасць навучэнцаў якія атрымліваюць базавую і сярэднюю адукацыю на беларускай мове, складае 18%, і такім чынам, яна апусцілася ніжэй за 20%-ю мяжу выжывальнасці мовы, вызначаную ЮНЕСКА. Беларуская мова практычна выціснутая з аўдыё-візуальнай сферы дзейнасці грамадства. У краіне няма ніводнага тэлевізійнага канала на дзяржаўнай беларускай мове, абсалютная большасць дзяржаўных устаноў краіны не мае афіцыйных інтэрнэт-старонак на беларускай мове. Сістэматычна парушаюцца правы беларускамоўных пакупнікоў прамысловых і харчовых тавараў, а таксама спажыўцоў паслуг. Практычна ва ўсіх сферах камунікацый дзяржаўных органаў і арганізацый з грамадзянамі беларуская мова адсутнічае.