- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 лістапада 2013 года ў Менску адбылася канферэнцыя "Кніга новага жыцця", якая была прысвечана 100-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча "Вянок". Разнастайнасць абраных тэм, якія аб'яднаў багдановічаўскі "Вянок", дазволіла удзельнікам канферэнцыі шырока прадставіць розныя даследаванні і матэрыялы літаратуразнаўчага і мовазнаўчага характару, нанава перачытаць легендарны зборнік, паразважаць на розныя тэмы дзеля агульнай высокай мэты: узбагаціць, памножыць духоўную спадчыну Беларусі, неад'емнай часткай якой з'яўляецца творчасць беларускага класіка Максіма Багдановіча і яго неўміручы "Вянок".