- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль "кожны піша ўласны працяг" беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчы-нкамі і дзеяннямі, кампанія "Будзьма беларусамі!" працяг-вае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. "Круглы год з беларускай гісторыяй" - пад такой назвай быў выда-дзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага аніма-цыйнага фільма. Кампанія "Бу-дзьма беларусамі!" адмыслова абрала для стварэння кален-дара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з бе-ларускай гісторыяй як мага даўжэй. Каляндар працягвае добрую традыцыю "беларус-кае ў простых рэчах". Раней паводле мультфільма грамад-скай кампаніяй была выкла-дзеная для вольнага доступу і выдадзеная лімітаваным ты-ражом маляванка для самых маленькіх беларусаў "Будзьма беларусікамі!". Створаная рэжысёрам стужкі Юліяй Ру-дзіцкай з пераасэнсаванымі тэкстамі ад Лявона Вольскага, маляванка мела поспех сярод самай маладой аўдыторыі. І дарослымі гэта было заўважа-на. Праўда, выклікала гэта і незадаволенасць з іх боку, маў-ляў, "ну вось, дзеткам маляван-ку, а нам хоць бы каляндар які…" Пакідаць гэта без увагі - недаравальна, амаль крымі-нальна. Таму кампанія выра-шыла парадаваць дарослых беларусаў якасным палігра-фічным выданнем.