- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17-18 кастрычніка з ініцыятывы Гарадзенскага дзяржаўнага гістарычна-археалагічнага музея прайшла навуковая канферэнцыя "Гародня часоў Стэфана Баторыя". Шаснаццаць выступоўцаў, сярод якіх Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда, Юры Бохан і інш., закранулі на працягу двух дзён тэмы архітэктуры, нумізматыкі, вайсковай справы, датычныя гісторыі Гародні другой паловы XVI ст. Адным з першых выступіў Уладзімір Бачкоў, аўтар праекту рэстаўрацыі Старога замка. Сапраўды, падчас дыскусій аб мажлівых варыянтах аднаўлення каралеўскага замка паўставала пытанне: якую эпоху ўзяць за прыклад? Як вядома, у 1579 г. пачалася перабудова гатычнага замка Вітаўта ў рэнесансны замак Баторыя, які паўстаў па праекце архітэктара Санці Гучы. Прааналізаваўшы гравюру Тамаша Макоўскага 1600 г., а таксама аналагічныя працы Гучы ў Еўропе, Бачкоў прапанаваў праект рэканструкці замка ў стылі рэнесанс. Алег Трусаў, які займаўся археалагічнымі даследваннямі Старога замка ў 1980-х, прысвяціў свой даклад печам і кафлярству ў замку Баторыя. Дарэчы, старшыня ТБМ заўважыў, што беларусам слушна было б ужываць форму "Сцяпан Батура" (якая зафіксаваная ў беларускіх крыніцах), замест польскага варыянту "Стэфан Баторы". Сапраўднае імя караля - Іштван Батары - як бачым, прыняло на яго новай радзіме адразу некалькі формаў.