- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, развіццё чалавецтва трымаецца на яго разнастайнасці. Перш за ўсё, маецца на ўвазе рознасць моваў, культуры, тэрытарыяльных асаблівасцяў, гісторыі. З гэтага складаецца працэс стварэння асобнай нацыі, дзяржавы, асэнсавання кожнага чалавека як яе часткі. Цікава толькі, з чаго пачынаюцца ўсе гэтыя працэсы. Мне заўсёды падавалася - асноўную ролю ў гэтым адыгрывае мова, такая, здавалася б, звычная сістэма рэчаў у паўсядзённым жыцці. Але гэта, тое што ўласціва толькі людзям, дазваляе нам вызначаць як адну, вялікую (ці не вельмі) групу, адрозніваць сябе ад іншых людзей па іх мове, культуры, ладу жыцця. Адным словам, пытанне ў тым - ці сапраўды мова вызначае свядомасць чалавека, ці наадварот, свядомасць пад уплывам навакольных умоваў уплывае на фармаванне мовы. (фрагмент)