- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры Мінска, на рагу Першамайскай, Чырвонаармейскай і Ульянаўскай (Ульянаўская, 3/ Чырвонаармейская, 14), адчынілася кавярня «Альба-кава» з абслугоўваннем па-беларуску. Бізнес па-беларуску: цуд, дзівацтва ці норма? У цэнтры Менску адчынілася невялікая кавярня, якіх у сталіцы даволі шмат. Але ў гэтай – шыльды, цэннікі ды нават персанал – беларускамоўныя. Духмяная кава з рэдкім для сталіцы прысмакам беларускай мовы ў нядаўна адчыненую кавярню ўжо прыцягвае багата наведнікаў: НАВЕДНІКІ КАВЯРНІ: “Калі сюды зайшла, зрабілася адразу вельмі цікава, незвычайна і прыемна праз нашую мову”. “Гэта вельмі цікава, прымальна і вельмі добра для нашай Беларусі”. “Так вот должно быть, почему не должно быть, мы же в Беларуси. О-о-о! По-другому! Мы павінны, павінны размаўляць на сваёй мове!” І рабіць гэта трэба паўсюль – і дома, і на працы, і ў страўні. Менавіта дзеля гэтага Аляксандр Міхнюк і адчыніў у цэнтры сталіцы беларускамоўную кавярню.