- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Крапівенскім полі, дзе 8 верасня 1514 года адбылася гістарычная бітва пад Воршай, штогод збіраюцца тыя, хто памятае пра гэтую дату. Угодкі бітвы, падчас якой войска на чале з вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім перамагло ўтрая большае войска Маскоўскага княства, адзначаюцца як Дзень беларускай вайсковай славы. Актывісты з Воршы ды іншых гарадоў збіраюцца ў гэты дзень на беразе рэчкі Крапівенкі каля вёскі Гацькаўшчына ды ўспамінаюць палеглых тут ваяроў. Селета за супакой іхніх душаў маліліся і ў царкве Аляксандра Неўскага ў вёсцы Крапіўна. Гэта адбудаваны храм, а паўтысячагоддзя таму ў гэтай вёсцы была пабудавана драўляная царква ў гонар пераможнай бітвы пад Воршай. Цяпер ад яе засталіся толькі камяні падмуркаў.