- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 жніўня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, ганаровага акадэміка НАН Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі (1917-1995). Па ўспамінах паэта, яго бацькі, якія паходзілі з вёскі Гядэйкі Ашмянскага павету Віленскай губерні, як і многія тагачасныя беларускія сяляне яшчэ задоўга да Першай Сусветнай вайны з'ехалі ў Прыбалтыку ў пошуках заробку. Пасяліліся ў Рэвелі (зараз Талін). Там знайшлі працу на судабудаўнічым заводзе. А неўзабаве 23 жніўня 1917 года тут з'явіўся на свет і будучы народны паэт. У 1921 годзе маці з дзецьмі пераехала ў Бягомль, дзе пасля заканчэння Грамадзянскай вайны бацька ўладкаваўся на працу. Працаваў дзясятнікам, аб'ездчыкам, прарабам, ляснічым. Тут, у вярхоўях ракі Беразіны, прайшло дзяцінства паэта.