- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч (14.8.1794-22.12. 1864), гісторык i публіцыст, брат мастака Станіслава Балінскага, вучня Яна Рустэма. Нарадзіўся ў маёнтку Цярэспаль Полацкага пав. ў сям'і інфлянцкага чашніка. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1818). Вывучаў літаратуру i гісторыю ў І. Лялевеля i права ў І. Даніловіча. У 1816-22 i 1829-30 супрацоўнік час. "Dziennik Wilenski", з 1818 разам з Лялевелем рэдагаваў час. "Tygodnik Wilenski" ("Штотыднёвік Віленскі"). Сябар Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. "Wiadomosci brukowe" ("Вулічныя навіны"). У 1818-22 сакратар Віленскага друкарскага таварыства.