- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сусветныя дні моладзі праходзілі ў Кракаве з 25 па 31 ліпеня. У іх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі з усіх парафій. 600 тысяч католікаў cа 187 краін свету прыбылі на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам. Адметна, што падчас прэзентацыі шасці кантынентаў еўрапейскую частку Еўразіі прадстаўляла беларуска Наталля Скіпар - салістка музычнага тэатра ў Любліне, выпускніца аддзялення музыкалогіі Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Канцэпцыяй прэзентацыі былі абраны аповеды пра святых - па адным на кожны з кантынентаў. Прадстаўнікі кантынентаў былі апрануты ў сты-лізаваныя нацыянальныя строі тых рэгіёнаў, якія яны прадстаўлялі