- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шосты з'езд Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" прайшоў 23-24 ліпеня ў Менску. Усяго ў з'едзе прынялі ўдзел дэлегаты беларускіх дыяспар з 21 краіны свету, сярод якіх больш за дзве сотні чалавек з замежжа і каля 140 чалавек з Беларусі. Тэмаю з'езду стала "Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці". На працягу двух дзён у Менску ішла зацікаўленая і шчырая гаворка пра сённяшні дзень і будучыню Беларусі ды беларусаў па ўсёй планеце. Першы дакумент, які быў зацверджаны агульным галасаваннем, тычыўся дачыненняў беларусаў замежжа з уладамі, найперш неабходнасці прыняць закон "Аб беларусах замежжа". Гаворка пра яго неабходнасць вядзецца ўжо 20 гадоў - акурат ад першага з'е-зду, але ён дагэтуль не прыняты. Адпаведна, не замацаваны статус "беларус замежжа". Таксама была прынятая праграма "Беларусы замежжа" (2013-2017), якая ставіць мэту захаваць беларускую прысутнасць у свеце ў розных яе праявах, кансалідаваць бела-рускую нацыю і ўмацаваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі.