- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская мова выходзіць на вуліцы. На вуліцах Менска ў рамках праекта "Родныя даты" з'явіліся білборды з выявай асветніцы Ефрасінні Полацкай. Вялізныя партрэты (8,4 і 6,3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада - на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД. Апроч стылёвай выявы самой святой, на іх напісаныя гады жыцця Ефрасінні - 1104-1167. Праект "Родныя даты" рэалізуе кампанія "Белзнешрэклама", тая самая, што ў 2011 годзе радавала мінчукоў праектам "Смак беларускай мовы". Як патлумачылі спецыялісты "Белзнешрэкламы", сёлета на працягу года на білбордах з'явіцца яшчэ некалькі постацяў з гісторыі Беларусі.