- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры арганізацыі падпіскі на газету “Наша слова” чытачы просяць публікаваць у газеце мастацкія творы для дзяцей. Такая просьба паступіла ад новага падпісчыка на газету В.У. Малочкі. Каб задаволіць пажаданні чытачоў, Салігорская арганізацыя ГА ТБМ прапануе: 1. Адкрыць у газеце “Наша слова” літаратурную старонку кшталту Літаратурнага праекта ў газеце “Новы Час”, а для дзяцей — спецыяльны раздзел з назвай “Раніца”. Такім чынам мы пакрыем той недахоп у распаўсюдзе матчынай мовы сярод падлеткаў і моладзі, які можа атрымац-ца пры закрыцці часопіса “Раніца”. 2.Скарыстаць для гэтай мэты творчы калектыў часопіса “Раніца”. 3. Літаратурную старонку ў газеце ў сувязі з пашырэннем яе маштаба пажадана публікаваць у кожным нумары. Гэтым самым мы можам павялічыці як наклад газеты, так і прывабіць грамадзян, асабліва моладзь, да творчай дзейнасці. Старшыня Салігорскай арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”