- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У канцэртнай зале "Віцебск" 10 ліпеня адбыўся першы выступ удзельнікаў XI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2013". Свой талент гледачам і журы прадэманстравалі 21 юны артыст з 18 краін свету. За Беларусь, Расію і Ўкраіну на дзіцячым конкурсе традыцыйна выступаюць па два ўдзельнікі. Нашу краіну сёлета прадстаўляюць 11-гадовыя мінчанкі Паліна Бурло (сцэнічны псеўданім Апалінарыя) і Аляксандра Лакціёнава. Па ўмовах конкурсу, у першы дзень маленькія артысты выконваюць песню кампазітара сваёй краіны на мове сваёй краіны. У нашых суайчынніц быў выбар адной з дзвюх дзяржаўных моў. Прыемна, што дзяўчынкі вырашылі спяваць па-беларуску. Апалінарыя паказала сучасную апрацоўку народнай песні "Канапелькі", а Аляксандра выканала кампазіцыю "Вадаспад", напісаную для яе вядомым педагогам Святланай Стацэнка