- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
250 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясінскага. Ясінскі Якуб (24.7.1761, каля Пыздраў, Пазнанскае ваяв., Польшча — 4.11. 1794), вайсковы і паліт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, інжынер, паэт. Са шляхты. Скончыў Корпус кадэтаў (Рыцарскую школу) у Варшаве, з 1783 афіцэр у ім. У пач. 1789 сфармаваў корпус інжынераў войска ВКЛ (інжынерная служба арміі, 42 афіцэры і жаўнеры, у т.л. 20 мінёраў), прызначаны яго камендантам (начальнікам) у рангу падпалкоўніка; з 13.1.1792 палкоўнік. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях войска ВКЛ ўчас вайны 1792 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Летам 1793 увайшоў у канспіратыўныя групы ў Літве і Беларусі, якія рыхтавалі паўстанне. Належаў да радыкальнай групоўкі «віленскіх якабінцаў», узначаліў падрыхтоўку паўстання ў Вільні. 16.4.1794 узначаліў паўстанне ўВКЛ. 24.4.1794 Вільня вызвалена ад рас. войск, Я. ўвайшоў у створаную Найвышэйшую Літоўскую раду 3.5.1794 прызначаны ёю камендантам узбр. сіл ВКЛ, кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска.