- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юбілейны фэст у Будславе сабраў рэкордную колькасць вернікаў. Ён пачаўся вечарам 5 ліпеня. У начной службе, якую правёў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, бралі ўдзел каля 300 святароў і больш за 50 тысяч вернікаў. Перад літургіяй у Будславе адбылася працэсія з копіяй абраза Багародзіцы. Адкрываючы службу, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі на юбілейныя ўрачыстасці. Арцыбіскуп заклікаў прысутных звярнуцца з малітвай да Божай Маці і прасіць за Беларусь, каб "яна сапраўды была белай і святой", паведамляе catholic.by.