- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
150 гадоў з дня нараджэння Магдалены Радзівіл. Княгіня Радзівіл Магдалена (Марыя Ева Магдалена-Юзэфа Эльжбета Апалонія Кацярына, 8.07.1861 -1945), дзяячка беларускага культурнага руху, мецэнатка. Дачка Яна Казіміра Завішы-Кіжгайлы (1820 - 1887). Граф Завіша-Кіжгайла,які паходзіў са старадаўняга беларускага роду, вызначаўся патрыятызмам. Быў шырока вядомы як археолаг і этнограф. Імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Неаднойчы браў з сабою Марыю Магдалену і яе старэйшую сястру Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях. З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) размаўляў па-беларуску. Пад уплывам бацькі Марыя Магдалена з маленства навучылася любіць свой народ і адчуваць сябе беларускай.