- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусаў заўсёды яднае песня. Больш за трыццаць выканаўцаў выступіла на канцэрце Свята беларускай культуры ў Беластоку. На адкрытай сцэне ў парку Планты прэзентаваліся салісты і ансамблі з Падлесся, а таксама госці з Беларусі. Выступіў танцавальны калектыў “Гарадзенскія карункі”. Свята - гэта таксама нагода беларускім пісьменнікам, каб сустрэцца з чытачамі. Паказвалі яны свае новыя выданні кніжак. Апрача таго, свае вырабы прэзентавалі народныя майстры. Можна было купіць абрадавыя ручнікі, плеценыя кошыкі ці малюнкі народных мастакоў Як адзначыў арганізатар імпрэзы Янка Сычэўскі, свята - гэта магчымасць прыблізіць беларускую культуру да жыхароў Беластока.