- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я хачу расказаць пра Васіля Быкава як пра аднаго з самых вядомых беларускіх палітыкаў другой паловы дваццатага стагоддзя. Справа ў тым, што першы раз ён стаў палітыкам у часы перабудовы, калі, будучы беспартыйным, але Героем Сацыялістычнай Працы, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР. І вось яны разам з другім дэпутатам-беларусам, вядомым пісьменнікам Алесем Адамовічам, зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб і ў БССР перабудова пачала дзейнічаць. І дзякуючы ім з’явіліся ўнікальныя публікацыі ў часопісе "Огонёк", іншых саюзных выданнях. І крылатае выслоўе пра Беларусь як Вандэю перабудовы, выказанае Адамовічам і падтрыманае Быкавым, адыграла вялікую ролю ў Беларусі, і дэмакратычныя сілы стварылі Беларускі Народны Фронт менавіта дзякуючы Васілю Быкаву.