- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Полацк — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. У 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 83,7 тыс. чалавек (2009). Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, разам з якім складае гэтак званы Полацкі рэгіён.