- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
130 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча. Луцкевіч Іван Іванавіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1881 года, ў сям’і ўдзельніка паўстання К. Каліноўскага, выхоўваўся пад уплывам твораў Ф. Багушэвіча і В. Дуніна-Марцінкевіча, і стаў змагаром за незалежную Беларусь. Разам з братам Антонам Іван заснаваў гурток беларускага адраджэння у Менскай класічнай гімназіі, у якім валодалі ідэі нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці. Пасля школы браты паступілі ў Пецярбургскі ўніверсітэт, менавіта Іван - на юрыдычны факультэт. Далей - Маскоўскі археалагічны інстытут Разам з братам ды сябрамі-аднадумцамі з Пецярбурга і Вільні далучыліся да дзейнасці Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, у складзе якой змагаліся за правы беларускай мовы, за аўтаномію Беларусі і перадачу зямлі сялянам, супраць царызму.