- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вітаўт КІПЕЛЬ (нар. 30 мая 1927, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык. Нарадзіўся ў сям'і грамадскага дзеяча і навукоўца Яўхіма і Марыі Кіпеляў. Ад 1930 г. разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. З 1944 г. на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, Цюбінгенскім універсітэце. У 1955 г. атрымаў ступень доктара геалагічных навук Лювенскага ўніверсітэту (Бельгія). Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэту (бібліятэказнаўства). Пераехаў у ЗША. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданняў. Быў актыўным удзельнікам беларускага жыцця ў ЗША: сябра шэрагу арганізацый. З 1972 г. старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. З 1982 узначальвае Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Аўтар шэрагу публікацый беларусазнаўчай тэматыкі. Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную «Бібліяграфію беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (2003, 2-е, дапоўненае выданне выйшла ў 2006 г.).