- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадзенскія ўлады рэкламуюць беларускія класы. Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з'явілася ў гарадзенскім грамадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі. Гарадзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі райаддзелы адукацыі Гародні. Размяшчэнню ў гарадзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гародні. На сёння ў Гародні аніводнага беларускага класа няма.