- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да пытання беларусізацыі БТ. Адбылася сустрэча старшыні ТБМ Алега Трусава з новым кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам. Падчас яе абмяркоўваліся пытанні беларусізацыі дзяржаўных тэлеканалаў Як паведаміў А. Трусаў у эфіры Еўрарадыё, ён прапанаваў на працягу года зрабіць адзін з тэлеканалаў поўнасцю беларускамоўным. Гэтую ідэю новы кіраўнік БТ адхіліў як маларэальную: маўляў гэтая справа не аднаго года. Затое Г. Давыдзька пагадзіўся з 1 лютага перавесці навіны на Першым нацыянальным канале ў двухмоўны фармат: у адну гадзіну яны будуць ісці па-беларуску, у другую - па-руску. Давыдзька заявіў, што ў першую чаргу хоча беларусізаваць спадарожнікавы канал "Беларусь-ТБ", які вяшчае на замежжа.