- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да Дня Перамогі ў кнігарні "ЛогвінаЎ". падрыхтавалі прэзэнтацыю набору плакатаў "Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай".. Прадстаўленая серыя плакатаў - даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская Імперыя, Савецкі Саюз), шматлікія войны пранеслі гонар і славу айчыннай зброі. Дваццаць восем выбітных вайсковых дзеячаў: легендарны князь Усяслаў Чарадзей, Давыд Гарадзенскі, Альгерд, Вітаўт, Андрэй Полацкі, Міхаіл Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Юрый Радзівіл, Мікалай Радзівіл “Руды”, Рыгор Хадкевіч, Ян Караль Хадвевіч, Януш Радзівіл, Павел Ян Сапега, Тадэвуш Касцюшка, Іван Сухазанет, Мікалай Сухазанет, Міхаіл Чарняеў, Іосіф Гурка, Кіпрыян Кандратовіч, Станіслаў Булак-Балаховіч, Сяргей Вайцахоўскі, Леў Даватар, Валянцін Дрозд, Аляксей Антонаў, Іван Якубоўскі, Сцяпан Красоўскі, Іосіф Гусакоўскі, дэсантнік №1 генерал Васіль Маргелаў