- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 красавіка ў Менску прайшла традыцыйная акцыя дэмакратычнай грамадскасці "Чарнобыльскі шлях - 2014", прымеркаваная да 28-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама супраць будаўніцтва АЭС пад Астраўцом. Паводле падлікаў журналістаў у акцыі і шэсці, якое прайшло ад кінатэатра "Кастрычнік" па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, узялі ўдзел каля 700 чалавек. Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што "Чарнобыльскі шлях" - гэта "голас вольнай Беларусі ў абарону беларускай нацыі". Чарнобыль, паводле яго слоў, і па гэты дзень працягвае забіваць беларусаў: "Сёння нам прыходзіцца есці прадукты з заражаных зямель, мы не атры-мліваем належнай дапамогі, інфармацыя замоўчваецца".