- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы. Янка Журба (сапраўднае прозвішча Івашын Іван Якаўлевіч) нарадзіўся 18 (30) красавіка 1881 года ў вёсцы Купніна Лепельскага павету, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці, у беднай сялянскай сям'і, якая складалася з 12 чалавек. У 1898 годзе Янка паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 настаўнічаўу пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерні. 3 таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы Іван Якаўлевіч выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерні.