- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Смаленску адбыўся сход з нагоды адкрыцця рэгіянальнага прадстаўніцтва Таварыства беларускай мовы. Таксама прынятае рашэнне стварыць у Смаленску філію беларускага зямляцтва. Смаленскае прадстаўніцтва будзе насіць імя Францішка Скарыны, у ім будуць вывучацца беларуская мова і культура, яно будзе дапамагаць беларусам Смаленшчыны знайсці вучобу, працу і месца жыхарства. Паводле перапісу насельніцтва ў 2010 годзе, беларусамі сябе назвалі 12 тысяч 12 чалавек, што пастаянна жывуць у Смаленску і маюць пашпарт грамадзяніна Расеі. Цікавая статыстыка, што датычыцца адукацыі ў Смаленску. У горадзе вучыцца 511 студэнтаў з замежжа, прычым 499 - гэта беларусы. Вялікая частка беларускіх студэнтаў у Смаленску - аршанцы.