- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
120 гадоў з дня нараджэнняЯзэпа Варонкі. Паэт, журналіст, беларускі палітычны дзеяч Язэп Варонка (Іосіф Якаўлевіч Варанкоў; псеўд. Юры Вегаў) нарадзіўся 4 (17) красавіка 1891 г. у Сакольскім павеце. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выключаны з-за неаплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета», часопісаў «Зритель», «Театральное обозрение», быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести». У 1917 стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расійскай рэспублікі (Прадпарламент), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.