- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года, была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978). Канстытуцыя 1994 года абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ з’яўляецца стварэнне ўмоваў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках існых законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады — урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць. Канстытуцыя ў артыкуле 17 абвяшчала беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі.