- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаныя сябры газета "Наша слова". Маю гонар прадставіць выхад у свет 14 сакавіка 2013 г. першага нумара новага вэб-часопіса "САКАВІК", стваральнікам якога я з'яўляюся. Часопіс "САКАВІК" заснаваны як незалежнае перыядычнае on-line выданне, прызначанае для абмеркавання праблем беларускай культуры і развіцця беларускасці. Часопіс змяшчае аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаннях, якія маюць дачыненне да развіцця беларускай нацыі. На нашым вэб-сайце http://www.sakavik.net/ будуць таксама змешчаны тэматычныя старонкі з найбольш цікавымі матэрыяламі аб сучасным і будучым Беларусі. Часопіс запрашае да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.