- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Гарун (сапраўднае імя Алякса́ндар Уладзі́меравіч Прушы́нскі; 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1887 — 28 ліпеня 1920) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя. Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 году ў фальварку Новы Двор (цяпер у межах Менску) у сям’і чорнарабочага. Скончыў гарадзкую прыходзкую вучэльню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесьніцкай вучэльні. З 1902 году працаваў сталяром у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Менску.