- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
100 гадоў з дня нараджэння Льва Гарошкі. Архімандрыт Леў Гарошка нарадзіўся 26 лютага (11 сакавіка паводле новага каляндара) 1911 года ў вёсцы Трашчычы на Міршчыне ў беларускай сям'і, у якой жыла яшчэ традыцыя Уніяцкай Царквы. Скончыўшы сямігадовую школу ў Міры ён здаў экзамены ў Наваградскую беларускую гімназію, дзе вучыўся з 1923 па 1931 год. У 1931 годзе Леў Гарошка здаў матуральны экзамен. Праз пасрэдніцтва дырэктара гімназіі Янкі Цеханоўскага і дырэктара беларускага музея ў Вільні Антона Луцкевіча, Леў Гарошка паступіў у Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, дзе правучыўся пяць гадоў: 1931-1936 гг. Наступны акадэмічны год 1936/1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку ў Аўстрыі.