- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Упершыню за 45-гадовую гісторыю Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога адбылася абарона дыпломнага праекту, цалкам распрацаванага на беларускай мове. Студэнт завочнай скарочанай формы навучання спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" Андрэй Грабянчук у атачэнні чарцяжоў, выкананых на роднай мове, цалкам па-беларуску прадставіў перад камісіяй распрацаваную сучасную сістэму кіравання газавай блокавай гарэлкі для катлаагрэгата і прадэманстраваў яе работу на рэальнай праграмна-апаратнай мадэлі