- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З днём народзінаў, Вольга Міхайлаўна. Вольга Іпатава нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір у сям’і службоўцаў. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Гародні сярэднюю школу №7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала тавараведам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркаме камсамолу (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. - аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978-1979). У 1985-1989 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 г. - загадчык аддзела, з 1990 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса « Спадчына». Сябра СП СССР з 1970 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём Францішка Скарыны.