- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі не раз бывала, што людзі прачыналіся запозна. Не будзьце ж абыякавымі да таго, што робіцца вакол вас. Далучайцеся да тых, хто бароніць вашае права жыць у свабодзе. Расейскія вайсковыя базы, якія зробяць вас ахвярамі любога ваеннага сутыкнення, АЭС, якая будуецца чужымі рукамі на чужую карысць, бюджэтныя змены на карысць сілавых структур за кошт аплаты патрэбаў рэшты насельніцтва ды развіцця нашае культуры і захавання нацыянальнае спадчыны, замена беларускага насельніцтва на іншародных прыхадняў - так як гэта ўжо рабіла Маскоўская імперыя - усё гэта прычыны, каб не быць абыякавымі. Але пачаць можна ад найбольш відавочнага. Колькі часу яшчэ шматвекавы еўрапейскі народ будзе талераваць, каб ягоны край называлі апошняй дыктатурай Еўропы? Кожны грамадзянін Беларусі мае права вымагаць, каб яго трактавалі, як чалавека, а абавязак грамадства ёсць яго падтрымаць. Дарагія Суродзічы, яшчэ раз жадаю, каб гэты год быў для вас памысным і плённым. Я моцна веру, што з Бо-жай дапамогай, разам, і мы зможам дасягнуць мэту кожнага развітага народа - заняць пачэснае месца ў сям'і чалавецтва.