- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Экс-кандыдат абжываецца пад хатнім арыштам. Увечары 29 студзеня ў эфіры тэлеканала СТВ дыктарка нечакана агучыла навіну: Ірына Халіп і Уладзімір Някляеў, якія праходзяць падазраванымі па справе аб «беспарадках» 19 снежня, пераведзеныя пад хатні арышт. Аказалася, тэлеканал апярэдзіў падзеі. Дома палітвязняў на той момант яшчэ не было. Экс-кандыдата ў прэзідэнты кадэбісты завялі дамоў толькі ў 22.35. Яго прывезлі на вуліцу Велікаморскую сінім мікрааўтобусам «Фальксваген Транспортэр». Як нараніцу раскажа жонка Уладзіміра Вольга, мікрааўтобус доўга стаяў на суседняй вуліцы — чакаў, пакуль разыдуцца журналісты. Аднак зразумелі, што не дачакаюцца. Тады два супрацоўнікі спецслужбаў прайшлі ў кватэру Някляевых і «ачысцілі яе ад пабочных асобаў», а пасля тры іншыя вывелі палітыка.