- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Наша Ніва» прапануе традыцыйны агляд лукашэнкаўскіх элітаў. Папярэднія былі зробленыя ў 2009 і 2011 гадах. Для разгляду мы ўзялі прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ераў, спікераў абедзвюх палат парламента, старшынь асноўных судоў, прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, генпракурора, кіраўніка справамі прэзідэнта, міністраў, старшынь дзяржаўных і нацыянальных камітэтаў, старшынь аблвыканкамаў, старшыню ЦВК і старшыню Нацбанка. Вакантныя пакуль што пасады старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (Віктар Камянкоў сышоў на стане здароўя) і дзяржсакратара Рады бяспекі (Мальцаў пераведзены ў Мытны камітэт).